На Guns N'Roses падалі ў суд

Два незалежныя гуказапісвальныя лэйблы абвінавацілі ў плагіяце амерыканскі рок-гурт Guns N'Roses і падалі на яго ў суд. У іску сцвярджаецца, што гурт Эксэля Роўза выкарыстаў у сваёй песні "Riad N' the Bedouins"з апошняга альбома фрагменты з кампазіцый нямецкага электроншчыка Ўльрыха Шнаўса.
За незаконнае капіяванне песень лейблы, якія маюць ліцэнзійныя правы на трэкі Шнаўса, патрабуюць ад Guns N'Roses і яго гуказапісвальнай кампаніі мільён долараў.

Нагадаем, што апошні альбом Guns N'Roses пад назвай "Chinese Democracy" убачыў свет год таму і стаў першым рэлізам гурта за апошнія 17 гадоў. Нягледзячы на станоўчыя водгукі крытыкаў, продажы альбома пакідаюць жадаць лепшага.

Паводле www.lenta.ru

Фота: meetmusic.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі