На Гродзеншчыне пажарныя перасядуць на аўтобус

З 14 ліпеня па Гродзенскай вобласці будзе ездзіць аўтобус з ратавальнікамі. Такім чынам работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правядуць акцыю “Бяспечнае лета”.
Яны аб’едуць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, расскажуць школьнікам пра тое, як небяспечна жартаваць з агнём, пакажуць супрацьпажарную тэхніку, правядуць гульні і конкурсы.

Адзначым, што з пачатку года ў вобласці на пажарах загінула трое дзетак. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі