На Гомельшчыне плануюць стварыць музей хусткі

Ініцыятарам стварэння гэтай незвычайнай установы выступае мясцовая сярэдняя школа. Педагогі, навучэнцы і іх бацькі ўжо сабралі годную калекцыю хустак і шалікаў розных колераў, памераў і тэкстуры. Прычым практычна кожны з экспанатаў мае сваю ўласную гісторыю — яны перадаваліся ў родзе з пакалення ў пакалення, а іншыя ахутаныя цікавымі легендамі.

Стваральнікі будучага музею хочуць не толькі прадставіць ўсю прыгажосць і своеасаблівасць гэтага атрыбуту адзення, але і прасачыць яго гісторыю, асаблівае значэнне ў жыцці народаў. Таксама яны спадзяюцца павялічыць турыстычны патэнцыял населенага пункту, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі