На "Гластнбэры-2010" квіткоў ужо няма

Квіткі на наступны музычны фэст “Гластнбэры-2010”, якія паступілі ў продаж раніцай 4-га кастрычніка, былі раскупленыя ўжо вечарам таго ж дня, паведамляе старонка мерапрыемства. Таксама арганізатары запэўніваюць, што ёсць верагоднасць з’яўлення ў продажы невялікай колькасці квіткоў толькі ў тым выпадку, калі нехта адмовіцца ад набытых ужо запаветных білетаў. Кошт аднаго складае 150 фунтаў стэрлінгаў(300 долараў), што на 10 фунтаў даражэй, чым у мінулым годзе.

The Times тлумачыць такія тэмпы продажу паспяховасцю мінулагодняга “Гластнбэры”: спіс удзельнікаў фэста не мог не падкупіць (Брус Спрынгсцін, The Prodijy, Blur), ну і добрае надвор’е таксама спрыяла толькі пазітыўным уражанням.

Выданне нагадвае, што пасля правальнага “Гластнбэры-2007” квіткі на “Гластнбэры-2008” можна было набыць нават у першы дзень фестывалю.

Дарэчы, брытанскія букмекерскія канторы пачалі прымаць стаўкі па спісе магчымых хэдлайнераў фэста. На дадзены момант фаварытамі лічацца The Rolling Stones, за імі ў спісе ідуць Дэвід Боўі і Coldplay.

Паводле www.lenta.ru

Фота: blog.i.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі