На Ганцаўшчыне жывёлагадоўцы засудзілі старшыню калгаса

Жывёлагадоўцы з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна паскардзіліся на старшыню калгаса Фёдара Куратніка ў райвыканкам і пракуратуру. Паводле іх слоў, старшыня зняважліва ставіцца да працаўнікоў гаспадаркі, абражае іх нецэнзурнымі словамі. Акрамя таго старшыня незаконна ўтрымліваў грошы. Па 35 тысяч рублёў не даплачвалася калгаснікам нібыта за тое, што нехта скраў муку.

Як вынік, старшыня публічна папрасіў прабачэнне ў сваіх падначаленых, а згодна з рашэннем пракуратуры, незаконна ўтрыманыя грошы вяскоўцам вернуць.

Акрамя таго кантралюючыя органы выявілі, што рабочым незаконна паніжаўся каэфіцэнт працоўнага ўдзелу, з-за чаго людзям не даплацілі па 50-60 тысяч рублёў. Частка грошай ужо вернутая, астатнія сяляне атрымаюць з бліжэйшым заробкам.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі