На датэрміновых выбарах прагаласавала ўжо 25% выбаршчыкаў

Датэрміновае галасаванне пачалося 18 сакавіка і завяршыцца сёння, 22 сакавіка, нагадвае БелаПАН.



Найбольш актыўна галасуюць у Гомельскай (26,02%) і Віцебскай (25,95%) абласцяў, а таксама ў Мінску (25,88%).



На паўторных выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Гомельска-Навабеліцкай акрузе № 36 прагаласавала 18,34% выбаршчыкаў.



Варта адзначыць, што з кожным днём галасавання яўка выбаршчыкаў была большай, чым у папярэдні дзень. Так, у першы дзень датэрмінова прагаласавала 3,82% выбаршчыкаў, у другі — 5,99%, у трэці — 6,99%, чацвёрты — 8,12%.



Асноўны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў — 23 сакавіка. Выбарчыя ўчасткі адкрыюцца а 8.00 і будуць працаваць да 20.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі