На ЦТ па хіміі не прыйшлі 5,6% абітурыентаў

На ЦТ па хіміі не прыйшлі 5,6% абітурыентаў

У суботу, 24 чэрвеня, у Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставанне па хіміі. На яго было зарэгістравана 15 968 абітурыентаў, з якіх не прыйшло 899 чалавек (5,6%). Такую лічбу ў каментары агенцтву БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў.

ЦТ па хіміі прайшло без парушэнняў: за карыстанне шпаргалкамі і прыладамі сувязі нікога не выдалілі. Дарэчы, перад гэтым адзіны тэст, які таксама прайшоў без парушэнняў, быў па беларускай мове.

Наступнае выпрабаванне чакае абітурыентаў ужо сёння, 26 чэрвеня. Ім трэба здаваць ЦТ па біялогіі.

У спісе ЦТ засталіся яшчэ тры прадметы. 28 чэрвеня адбудуцца іспыты па гісторыі Беларусі, 30-га — па геаграфіі, а 2 ліпеня — па сусветнай гісторыі (найноўшы час).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі