На "Be2gether" будзе open-air кінатэатр

У рамках фестываля "Be2gether", які пройдзе з 12 па 14 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес, адчыніцца кінатэатр пад адкрытым небам, дзе наведвальнікі фэсту змогуць убачыць лепшыя музычныя фільмы і канцэрты апошніх гадоў.
Кінапраграма атрымала назву "Gala2gether" - яе пардстаўляе літоўскі фестываль некамерцыйнага кіно "Gala".

У межах "Gala2gether" будуць паказаныя: фільм пра культавы брытанскі гурт Joy Division, дакументальная стужка пра адзін з найвялікшых музычных фестываляў свеу "Glastonbury", музычны фільм "Heima" ісландскага гурта Sigur Rós, і іншыя стужкі, паведамляе Белапан.


Фота: gq.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі