На Астравецкіх слуханнях чытаюць вершы пра АЭС

У Астраўцы працягваюцца грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва беларускай АЭС. З большага людзі, якія выходзілі да мікрафона падчас першых двух гадзінаў слуханняў, падтрымліваюць будаўніцтва. З Астраўца распавядае Ян Роўдзік:

“Усе кажуць “за”, і тут такія тэзісы... Я зараз зачытаю: “У гарадах, дзе збудаваныя АЭС, стан здароўя насельніцтва лепшы, чым у іншых населеных пунктах”. І вось такога кшталту выступы адбываюцца.

Выступаюць настаўнікі раённых школ, чытаюць вершы пра будаўніцтва АЭС... Клаўнада нейкая”.

Слова “клаўнада”, адказваючы на пытанне Еўрарадыё пра грамадскія слуханні, паўтарыў і эколаг Валер Дранчук, які прынцыпова не паехаў у Астравец.

Валер Дранчук: “Я лічу гэтыя грамадскія слуханні нелегітымнымі. Удзел у гэтай працэдуры я лічу амаральным. Да гэтага трэба ставіцца, як да клаўнады”.

За дзве гадзіны грамадскіх слуханняў прагучаў толькі адзін крытычны выступ:

Ян Роўдзік: “Пакуль з усіх выступоўцаў толькі адзін выказаўся супраць. Гэта Георгій Лепін, навукоўца з Мінска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі