На Алтаі пачалі збіраць трактары "Беларус"

У Алтайскім краі створаная зборачная вытворчасць трактараў "Беларус". На ЗАТ "Рубцоўскі завод запасных частак" сабраныя тры першыя колавыя трактары, якія цяпер праходзяць сертыфікацыю адпаведнасці.
Алтайскае прадпрыемства атрымала ліцэнзію на выкарыстанне таварнага знака і вядзе з МТЗ перамовы па пастаўцы яшчэ 25 машынакамплектаў, паведамляе агенцтва "РосБизнесКонсалтинг".

Неўзабаве рубцоўскі і мінскі заводы створаць сумеснае прадпрыемства. Плануецца, што на Алтаі будзе збірацца каля 1 тысячы беларускіх трактараў за год, што закрые патрэбны рэгіёна ў машынах гэтага класа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі