МЗС Беларусі — пра працягненне санкцый ЕС

МЗС Беларусі — пра працягненне санкцый ЕС

Міністэрства замежных спраў Беларусі адрэагавала на працягненне санкцый ЕС. У панядзелак стала вядома, што Брусель на год (да 28 лютага 2021-га) працягнуў збройнае эмбарга ў дачыненні нашай краіны і абмежавальныя меры супраць чатырох сілавікоў, падазраваных у палітычных знікненнях.

У МЗС Беларусі заявілі, што "расчараваныя прыняццем рашэння Савета ЕС аб ​​прадаўжэнні абмежавальных мер Еўрасаюза супраць Беларусі на чарговы год". "Лічым гэтыя абмежаванні беспадстаўнымі перажыткамі мінулага і праявай палітычнай інэрцыі ў падыходах Еўрапейскага саюза да выбудоўвання дыялогу з Беларуссю", — падкрэсліваецца ў заяве.

У той жа час у беларускім знешнепалітычным ведамстве адзначаюць паляпшэнне адносін Мінска і Бруселя. "Упэўнены, што і ў самім Еўрасаюзе усведамляюць, што рытуальнае прадаўжэнне абмежавальных мер супраць Беларусі не прыводзіць да станоўчых вынікаў", — паведамляе МЗС і ў чарговы раз заклікае Еўрасаюз адмовіцца "ад санкцыйных клішэ, якія толькі перашкаджаюць нармальнаму дыялогу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі