Мюзікла "Майстар і Маргарыта" не будзе

Эндру Лойд Уэбэр нарэшце адмовіўся ад сваіх планаў на напісанне мюзіклу, у аснову якога лёг бы раман Міхаіла Булгакава "Майстар і Маргарыта". Вядомы брытанскі кампазітар, які даўно марыў пра гэтую пастаноўку, палічыў твор занадта складаным для "перакладу" на мову музыкі.

Як паведаміў сам сэр Эндру, ён "прыйшоў да высновы, што гэта немагчыма. Гэта было б занадта складана для ўспрымання публікі. Гэта вельмі заблытаны і складаны раман".

Фота: encarta.msn.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі