Мюзікл па Depeche Mode бабулі не пакажаш

Альбом гурта Depeche Mode "Playing the Angel", які выйшаў у 2005 годзе, ператворыцца ў мюзікл.  У аснову пастаноўкі з ідэнтычнай назвай лягуць песні альбома. Аўтарам спектакля стаў пісьменнік Эдрыян Баркл, паведамляе New Musical Express.

Па словах аўтара праекта мюзіклу, спектакль будзе моцна адрознівацца ад аналагічных пастановак. Напрыклад, на аснове песень ABBA ці Queen. У гісторыі не будзе хэпі-энду. Гэта аповед пра двух хлопцаў, якія сталеюць, знаходзяць каханне, сутыкаюцца са здрадай і падманам - і такім чынам спасцігаюць жыццё.

Таксама Эдрыян Баркл прызнаўся, што не павёў бы сваю бабулю на гэты мюзікл!". Прэм'ера мюзіклу адбудзецца на Мальце - на пачатку 2010 году. Пазней пастаноўку можна будзе ўбачыць на фестывалі мастацтва ў Эдынбургу.

Фота: news.superiorpics.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі