Музыкі падтрымаюць права на выбар новай складанкай "ВыбіRight"

Напярэдадні выбараў BMA-group плануе выдаць складанку "ВыбіRight ПРАВА НА ВЫБАР".  Паводле слоў аднаго з ідэолагаў праекту намесніка старшыні працоўнай групы "Асамблея" Вацлава Арэшкі, асноўныя мэты стварэння гэтага дыску не палітычныя.

Вацлаў Арэшка: "Можна сказаць, што гэта такі працяг ідэі дыскаў "Песьні Свабоды". Таксама ён прысвечаны не столькі тым выбарам, якія мусяць адбыцца, колькі нашаму праву на выбар, як частцы нашай свабоды. Плануецца, што будуць песні патрыятычнага, уздымлівага духу. Хацелася б каб беларускі рок зноў стаў больш уздымаючым. Бо зараз такая плынь пайшла: перасталі пісаць столькі песень патрыятычных, і слухаць сталі іх меней. Але вельмі шкада, бо музыка можа дапамагчы людзям і зрабіць правільны выбар, і правільныя каштоўнасці выбіраць".

Нягледзячы на патрыятычны накірунак дыска, Вацлаў Арэшка не выключае, што на ёй будуць прысутнічаць не толькі беларускамоўныя песні

Вацлаў Арэшка: "Магчыма, што будуць і не беларускія песні. У нас на прыкмеце ёсць адна ўкраінская песня. Плыта яшчэ не сабраная, мы як раз хацелі б, каб музыкі праявілі сваю ініцыятыву, прапанавалі штосьці на свой выбар".

Плануецца, што на дыску будзе 15-17 песень, але пакуль вызначыліся толькі з чатырма кампазіцыямі. Але што гэта за песні і ў чыім выкананні Вацлаў называць адмовіўся. Вокладку альбома будзе рабіць вядомы мастак Міхал Анемпадыстаў, а вось што будзе на ёй намалявана спадар Арэшка таксама не расказаў, маўляў няхай гэта будзе сюрпрызам.

Дарэчы, музыкі, якія гатовыя паўдзельнічаць у складанцы могуць прапаноўваць свае творы і зусім не абавязкова, каб яны былі новымі. Кожны можа дасылаць арганізатарам свае прапановы на адрас: [email protected].

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі