"Музычная афарбоўка": вынікі падведзеныя

9 лістапада Noize MC сыграе вялікі канцэрт у мінскім клубе "Цэнтр". Музыкі едуць не толькі каб нагадаць сваім прыхільнікам старыя хіты, але і каб прэзентаваць новы альбом "Неразбериха".
 
Еўрарадыё і арганізатары мінскага канцэрта гурта зладзілі конкурс па матывах новага кліпа каманды "Жвачка". 
 
Перапэцкацца фарбай і дадаць свае фотаздымкі ў конкурсны альбом згодна з умовамі конкурсу здолелі 5 чалавек. Праглядзеўшы усе здымкі, арганізатары канцэрта разам з Еўрарадыё абралі свайго фаварыта. Бясплатны квіток на канцэрт атрымлівае Анастасія Бакрова за непадробныя эмоцыі здымка! Віншуем Анастасію!
 
Што да другой часткі конкурсу — галасавання за лепшы здымак — праз шматлікія скаргі ўдзельнікаў на накруткі з боку іншых канкурсантаў і тэхнічную немагчымасць даведацца сапраўдныя вынікі галасавання без накрутак, другі квіток вырашылі нікому не ўручаць.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі