Мужчына атакаваў юнака вожыкам

Новазеландская паліцыя звінаваціла Уільяма Сінгаладжа за напад са зброяй на непаўналетняга. Зброяй аказаўся вожык. Паводле пратаколу, мужчына падняў з зямлі калючае стварэнне і кінуў ім у 15-гадовага юнака. Сержант Брус Джэнкінс зазначыў, што “вожык трапіў ахвяры ў калена, выклікаўшы сіняк, апухласць і некалькі ўколаў”. Ахвяра не патрабавала медыцынскай дапамогі. Пра цялесныя пашкоджанні вожыка не паведамляецца.

ОNET