Muse прызнаныя хэдлайнерамі года

Музыкаў назвалі “Лепшым фестывальным хэдлайнерам”, а іх кампазіцыя “Uprising” стала “Лепшым фестывальным гімнам года”.

Прэміямі European Festival Awards традыцыйна ўзнагароджваюцца гурты і выканаўцы, якія найлепшым чынам паказалі сябе на фестывальных пляцоўках Еўропы, а таксама арганізатары лепшых музычных самітаў.

Галоўным адкрыццём еўрапейскіх фэстаў сёлета была прызнаная каманда Florence & The Machine. Лепшым фестывалем Еўропы публіка назвала польскі Heineken Open'er – у той час як артысты назвалі нямецкі Melt.

Нагадаем, што намінанты і пераможцы European Festival Awards вызначаюцца шляхам галасавання публікі. Сёлета ў апытанні ўзялі ўдзел каля 350 тысяч чалавек.

Фота: www.worldmik.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі