Muse прадставілі новы сінгл "Dead Inside" з будучага альбома (слухаць)

Muse апублікавалі новы сінгл з будучага студыйнага лонгплэю "Drones", рэліз якога намечаны на 8 чэрвеня. "Dead Inside" — гэта другая кампазіцыя, анансуючая альбом, пасля "Psycho" і першы афіцыйны сінгл з яго.

Тлумачачы ідэйную скіраванасць альбома, Мэцью Бэламі распавёў, што музыкі спрабавалі разабрацца з сэнсам чалавечага існавання, убачыўшы страту надзеі і агульнаю атмасферу прыгнёту.

"Гэтая песня — пачатак усяго апавядання. Галоўны герой страчвае веру і становіцца "мёртвым ўнутры". Наступныя песні - гісторыя яго барацьбы і пераадолення цёмных сіл",— кажа Бэламі пра "Dead Inside" у інтэрв'ю New Musical Express.

Рэліз альбома будзе падтрыманы сусветным турам, абяцаюць Muse.

Фота: directlyrics.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі