Muse напісалі лепшы гітарны “запіл” дзесяцігоддзя

Рокераў Muse прызналі гітарнымі героямі новага стагоддзя.  Рыф з іх песні «Plug In Baby» з альбома 2001-га года «Origin of Symmetry» узначаліў рэйтынг «Найвялікшых гітарных рыфаў» апошняга дзесяцігоддзя, які быў складзены профільным выданнем «Total Guitar».

У топ-10 увайшла і яшчэ адна кампазіцыя Muse – «Knights of Cydonia», якая з'явілася на дыску «Black Holes and Revelations» (2006). Сумесна з чытачамі рэдакцыя часопіса паставіла яе на пятае месца спісу. У лік кампазіцый з лепшымі гітарнымі рыфамі трапілі таксама «Slither» Velvet Revolver, «Afterlife» Avenged Sevenfold, «The Dark Eternal Night» Dream Theater і «No One Knows» Queens of the Stone Аge.

Адзначым, што ў рэйтынгу «Найвялікшых гітарных рыфаў усіх часоў», які быў апублікаваным тым жа выданнем у 2004-м годзе, «Plug In Baby» змясцілася на 13-м месцы – а лідарамі сталі Led Zeppelin са сваім «Black Dog».

Фота: nerdfighters.ning.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі