МУС: трэба неяк больш стрымана сябе паводзіць

МУС: трэба неяк больш стрымана сябе паводзіць

"Не трэба парушаць заканадаўства для хайпу, трэба неяк больш стрымана сябе паводзіць", — так адказала прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава на пытанне "Нашай Нівы" наконт такого, якую мэту пераследуе міліцыя, публікуючы "пакаянныя" відэа.

Днямі сайт міністэрства апублікаваў ролік, на якім жыхар Маладзечна Аляксандр Новік, плачучы, выбачаецца за свае паводзіны. Аляксандра затрымалі 3 ліпеня за спробу сфатаграфаваць аўтазак з АМАПам. Асудзілі за непадпарадкаванне міліцыі: маўляў, пры затрыманні паводзіў сябе задзірліва, і далі штраф у 270 рублёў.

Ну і запісалі на камеру "на выпадак, калі паўторна затрымаюць"

"Калі ў такіх умовах знаходзішся, і не на такое пагодзішся", патлумачыў свой учынак мужчына. Па яго словах, у момант зпісу роліка ён сапраўды плакаў, бо ад моманту затрымання знаходзіўся ў вельмі ўзрушаным стане. Аляксандр хворы на эпілепсію.

Дарэчы, беларуская міліцыя не ўпершыню пераймае досвед Чачні, чый прэзідэнт Рамзан Кадыраў так настойліва заклікаў хуліганаў публічна прабачыцца, што гэта стала мемам. Цяпер і грамадзяне Беларусі, учынкі якіх не спадабаліся служыцелям закона, не толькі плацяць штрафы, але і просяць прабачэння на відэа.

І кажуць, што больш ніколі так рабіць не будуць. І просяць не заходзіць у "Тэлеграм", таму што там вучаць дрэннаму. Паглядзіце, як гэта выглядае:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі