Муамара Кадафі чакае прытулак ва Ўгандзе
Уганда гатовая даць лівійскаму лідэру Муамару Кадафі палітычны прытулак.
Пра гэта заявіў 30 сакавіка афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта гэтай усходнеафрыканскай краіны Тамале Мірундзі, перадае "Асашыэйтэд Прэс ".
Па словах Мірундзі, Уганда прытрымліваецца палітыкі надання прытулку тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Такая пазіцыя, сказаў ён, абумоўлена тым, што многія угандзійцы ўцякалі з краіны ў часе кіравання дыктатара Ідзі Аміна.
Уганда стала першай краінай, якая выказала гатоўнасць прыняць у сябе лідэра Джамахірыі, адзначае агенцтва. Раней СМІ паведамлялі, што Кадафі прасіў палітычны прытулак у Нікарагуа, аднак афіцыйныя ўлады гэтай краіны гэтую інфармацыю абверглі.