Motley Crue запрашаюць у канцэртны круіз

Зоркі амерыканскай цяжкай сцэны Motley Crue адпраўляюцца ў канцэртны круіз у кампаніі калег па сцэне і некалькіх тысяч фэнаў.

Для сваёй акцыі «Motley Cruise» рокеры арэндавалі круізны карабель, які 24 студзеня выйдзе з порта Маямі і праз чатыры дні прычаліць да берагоў Мексікі.

Вакаліст Motley Crue Вінс Нейл, якому і прыйшла да галавы ідэя выправіцца ў марское турнэ, абяцае «чатыры дні рок-н-ролу ў адкрытым моры... насычаныя музыкай, весялосцю і солнцам - і, канешне ж, шмат дзяўчат!». На борце карабля фэнаў чакае выступ саміх Motley Crue, а таксама сяброўскіх камандаў Ratt, Slaughter і Skid Row. Апроч того, у пасажыраў лайнера будзе магчымасць асабіста патусавацца са сваімі кумірамі і наведаць «экскурсіі па дзікім узбярэжжы».

У 2008 годзе Motley Crue плануюць прадставіць на суд публічнасці новы альбом з працоўнай назвай «The Dirt». Гэта будзе першы рэліз рокераў пасля выхаду ў 2000-м годзе кружэлкі «New Tattoo».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі