Моцных маразоў у студзені больш не будзе

Аб гэтым паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Паводле яе слоў, з цягам часу моцны антыцыклон згубiць сваю сiлу i атмасферны цiск пачне панiжацца.
Сёння месцамi па краiне пройдуць ападкi ў выглядзе мокрага снегу; па захадзе пачнуцца галалёдныя з’явы, пройдзе снег з дажджом, ранiцай туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 градусаў на захадзе да мiнус 13 на ўсходзе краiны, удзень — 1—7 марозу, на захадзе — да плюс 2 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў, у астатняй частцы студзеня моцных маразоў не прадбачыцца. У блiжэйшыя некалькi тыдняў у нас будзе трымацца даволi высокi для зiмы тэмпературны фон.

Уначы будзе трымацца слаба мiнусавая тэмпература, а ўдзень месцамi з плюсамi. Не прадбачацца ў студзенi i моцныя снегапады. Разам з тым, паводле слоў Вольгі Фядотавай, ранняй вясны ў гэтым годзе не чакаецца.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі