Мобі выступіць на кінаканференцыі
Мобі запрошаны выступіць з дакладам на адной з канферэнцый у рамках
інтэрактыўнага фэсту South by Southwest, які пройдзе на пачатку
наступнага месяца ў Осціне. Тэматычная гутарка «A Conversation with Moby» адбудзецца 11 сакавіка ў прэс-цэнтры, адведзеным для абмеркавання праблем сучаснага кіно. Канферэнцыя таксама будзе адкрытая для наведвальнікаў музычнай часткі фэсту.
Мобі распавядзе пра сваю канцэпцыю «Moby Gratis», для ўвасаблення якой ён прапанаваў маладым фільм-мейкерам выкарыстаць у іх працах свае нявыдадзеныя трэкі, якія можна атрымаць цалкам бясплатна.
Нягледзячы на сімпатыі да незалежнага кіно, Мобі супрацоўнічае і з стваральнікамі камерцыйных фільмаў. На яго рахунку мелодыя да аднаго з фільмаў «бандыяды» і саўндтрэк да карціны The Borne Ultimatium.
Фота: www.ecorazzi.com