Мобі дапаможа Еўрасаюзу змагацца з глабальным пацяпленнем

Амерыканскі музыка Мобі далучыўся да сумеснай акцыі ўладаў Еўрасаюза і тэлеканала MTV па прапагандзе сярод моладзі праблем глабальнага пацяплення. Кампанія разлічаная на паўгода і будзе ўключаць у сябе музычныя канцэрты, рэкламныя ролікі і навукова-папулярныя праграмы па тэлебачанні і ў інтэрнэце.

У межах кампаніі Мобі дасць некалькі канцэртаў у Еўропе (першы з іх адбудзецца 20 жніўня ў Стакгольме), на якіх будзе распавядаць пра важнасць супрацьстаяння з кліматычным зменам. Таксама ў музыкі запланаваныя выступы ў Будапешце і Капенгагене.

lenta.ru
Фота: freedancemusic.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі