МНС Беларусі перайшло на ўзмоцнены рэжым

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі перайшло на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Гэта звязана з хуткімі навагоднімі і каляднымі святамі. Пры ўзмоцненым рэжыме забеспячваецца падвышаная боегатовасць. Ратавальнікі, у тым ліку і супрацоўнікі інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду, пераводзяцца на 12-гадзінны працоўны дзень.

Супрацоўнікі выратавальных службаў будуць дзяжурыць у месцах масавых мерапрыемстваў незалежна ад таго, будзе там выкарыстоўвацца піратэхніка ці не. Пры неабходнасці там з’явяцца і баявыя разлікі падпадзяленняў МНС з пажарнай і выратавальнай тэхнікай, паведамляе тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі