Мірка Іваніч працягнуў кантракт з БАТЭ

Мірка Іваніч працягнуў кантракт з БАТЭ

Сербскі паўабаронца Мірка Іваніч працягнуў кантракт з футбольным клубам БАТЭ. Легіянер далучыўся да барысаўскага клуба на пачатку 2016 года і адразу стаў ключавым гульцом асноўнага складу. На сёння ён правёў за БАТЭ 86 матчаў, забіў 19 мячоў і аддаў 18 выніковых перадачаў.

Разам з БАТЭ Іваніч стаў двухразовым чэмпіёнам і уладальнікам Суперкубка Беларусі (2016, 2017), а летась быў уключаны ў спіс 22 найлепшых футбалістаў айчыннай вышэйшай лігі.

Мірка Іваніч на сёння з’яўляецца гульцом зборнай Чарнагорыі, за якую правёў 5 матчаў, паведамляе прэс-служба БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі