Мінспорту баіцца наплыву турыстаў?

Беларусь плануе спрасціць візавы рэжым для замежных турыстаў. Пакуль яшчэ ўдакладняецца пералік краін, для грамадзян якіх плануецца спрашчэнне візавага рэжыму. Пра гэта 6 красавіка заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Міністр спорту і турызму Алег Качан заявіў, што Мінспорту разлічвае на сур'ёзную падтрымку ў рашэнні візавага пытання. Ужо ёсць памежная 30-кіламятровая зона са спрошчаным візавым рэжымам для беларусаў і грамадзян краін-суседзяў, якая "хутка пачне сваю працу". "Але не ўсё адразу, — сказаў  Качан. — Мы павінны разумець, што, нават калі мы адкрыем мяжу, людзі адразу хлынуць, а мы павінны падрыхтаваць свой турыстычны прадукт", паведамляе БелаПАН.