Мінскія тралейбусы зноў пачалі біцца токам

У Мінску зафіксаваны яшчэ адзін выпадак паражэння электратокам пасажыра ў тралейбусе. Як паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі, увечары 31 жніўня на прыпынку "Універсам "Рыга" у тралейбусе маршруту № 29 была траўміраваная электрычным токам жанчына.

З дыягназам "электратраўма" яна была шпіталізаваная ў 2-ю гарадскую клінічную лякарню. Нагадаем, 25 лістапада 2005 года ў Мінску пры ўваходзе ў тралейбус загінула студэнтка аднаго з універсітэтаў.

Пасля гэтага Мінтранс стварыў спецыяльную камісію, якая расследавала выпадкі паражэння пасажыраў электратокам у тралейбусах. Былі ўстаноўленыя прычыны і распрацаваны комплекс мер па павышэнні электрабяспекі.

У канцы мінулага года транспартнікі заявілі, што ў Беларусі ў поўным аб'ёме праведзеныя мерапрыемствы па павышэнні электрабяспекі тралейбусаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі