Мінскае і брэсцкае “Дынама” стартавалі ў Кубку УЕФА з нічыіх

Футбалісты мінскага і брэсцкага “Дынама” 19 ліпеня паспяхова правялі стартавыя гульні 1-га кваліфікацыйнага раўнда Кубка УЕФА ў Латвіі.
Мінчукі сустракаліся ў Рызе з мясцовым клубам “Сконта”, а брэстчане ў Ліепаі з "Металургам". У абодвух матчах была зафіксаваная нічыя 1:1.

Мінскія дынамаўцы першыя адкрылі лік. На 11-й хвіліне вызначыўся нападаючы Раберта Рака. Аднак праз 16 хвілін гаспадары поля лік зраўнялі. У другім тайме дынамаўцы мелі добрыя моманты, каб выйсці наперад, але іх не рэалізавалі.

Брэсцкаму "Дынама" давялося адыгрывацца. Лік у другім тайме зраўняў Віктар Сокал.

Матчы у адказ адбудуцца ў Мінску і Брэсце 2 жніўня.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі