Мінскае “Дынама” перамагло “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1

Мінскае “Дынама” перамагло “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1

У суботу, 31 сакавіка, прайшло некалькі матчаў у рамказ першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Мінскае “Дынама” атрымала перамогу над жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”2:1. Брэсцкае “Дынама” і салігорскі “Шахцёр” скончылі матч сухой нічыёй — 0:0. З такім самым лікам згулялі “Гомель” і “Слуцк”, матч якіх адзначыўся інцыдэнтам з затрыманнем заўзятара, які выбег на поле.

Раней, 30 сакавіка, прайшлі першыя два матчы стартавага кола чэмпіянату: “Нёман” — “Віцебск” — 1:1, “Прамень” — “Мінск” — 0:0.

Сёння, 1 красавіка пройдуць заключныя матчы гэтага тура: “Іслач” — “Тарпеда”, “Гарадзея” — “Дняпро”, БАТЭ — “Смалявічы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі