Мінскае “Дынама” перамагло “Гомель” і выйшла на першае месца

Мінскае “Дынама” перамагло “Гомель” і выйшла на першае месца

Першыя тры матчы 4 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 21 красавіка. Мінскае “Дынама” перамагло “Гомель” — 2:1. Цяпер з 10 ачкамі сталічны клуб займае першае месца ў турнірнай табліцы.

Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” абыграла “Мінск” — 2:1, а “Прамень” прайграў “Слуцку” — 0:3.

Сёння, 22 красавіка, адбудуцца наступныя матчы гэтага тура: “Тарпеда” (Мінск) — “Нёман”, “Іслач” — “Гарадзея”, “Дынама” (Брэст) — “Смалявічы”.

Скончыцца тур у панядзелак двума матчамі: “Дняпро” — “Шахцёр”, “Віцебск” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі