Мінскае "Дынама" могуць аштрафаваць на 350 мільёнаў рублёў
Сітуацыя з фанатамі мінскага "Дынама" стане прадметам жорсткага разбіральніцтва ў Беларускай федэрацыі футболу. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе БФФ. Прэс-служба: "Мы не прымаем расізм, фашызм, таму федэрацыя футболу будзе разбірацца ў гэтай сітуацыі, як гэта адбылося. І абавязкова будуць прынятыя самыя жорсткія меры".
Кіраўнік прэс-службы БФФ Уладзімір Несцяровіч пра здарэнне даведаўся ад карэспандэнта Еўрарадыё, бо знаходзіцца ў камандзіроўцы:
Несцяровіч: "Калі гэтая інфармацыя праўдзівая, то гэта прадмет для сур'ёзнага разбіральніцтва і з боку нашай федэрацыі, і з боку праваахоўных органаў. Гэта будзе сур'ёзная размова весціся тады і з кіраўніцтвам футбольнага клуба, і з кіраўнікамі фанацкага клубу. Але гэта дзікасць проста!.."
Старшыня дысцыплінарнага камітэта Федэрацыі футбола Ўладзімір Вітушка заявіў, што клуб могуць аштрафаваць ажно на 350 мільёнаў рублёў (каля 118 тысяч долараў), а справай зоймуцца праваахоўныя органы.
“Пры наяўнасці складу крымінальнага і адміністрацыйнага правапарушэння будуць прынятыя адпаведныя захады”, ― адзначыў Вітушка ў размове з прэс-службай федэрацыі.
Рашэнне ў дачыненні клуба, які нясе адказнасць за сваіх фанатаў, будзе прынятае ў панядзелак.
Як паведамляла Еўрарадыё, фанаты мінскага “Дынама” падчас матчу з “Віцебскам” вывесілі банер, які ўсхваляе Рудольфа Геса ― намесніка Гітлера па нацысцкай партыі.

Фота: Прэсбол