“Мінск” сенсацыйна абыграў БАТЭ (відэа)

“Мінск” сенсацыйна абыграў БАТЭ (відэа)

“Мінск” сенсацыйна абыграў БАТЭ ў матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе — 1:0. У нядзелю на сталічным стадыёне “Трактар” гараджане ўдала стрымалі шматлікія атакі гасцей, а самі правялі шэраг вострых контратак. Адзіны гол жа быў забіты на 72-й хвіліне Дзмітрыем Зіновічам са стандарта з дапамогай рыкашэта ад гульца БАТЭ. Адзначым, што ўжо пасля фінальнага свістка чырвоную картку атрымаў брамнік барысаўчан Сяргей Верамко, які вельмі эмацыйна рэагаваў на падзеі на полі і на рашэнні суддзі.

 Нагадаем іншыя вынікі тура: “Нёман” — “Іслач” — 1:1, “Тарпеда-БелАЗ” — “Слуцк” — 1:1, “Дняпро” — “Віцебск” — 1:2, “Дынама” (Брэст) — “Крумкачы” — 3:0 (два галы забіў Арцём Мілеўскі), “Гарадзея” — “Славія” — 0:0. У панядзелак згуляюць “Гомель” і “Шахцёр”, “Нафтан” і мінскае “Дынама”. У выпадку поспеху гарнякі могуць адарвацца ад БАТЭ на 6 ачкоў, а дынамаўцы — выйсці на другое месца ў турнірнай табліцы. Цяпер у “Шахцёра” 39 ачкоў, у БАТЭ — 36, у мінскага “Дынама” — 34 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі