Міністр абароны Беларусі збіраецца з візітам у Літву
На кастрычнік рыхтуецца візіт у Літву міністра абароны генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла міністр абароны Літвы Раса Юкнявічэне. Еўрарадыё: Каму належыць ініцыятыва гэтай сустрэчы?
Раса Юкнявічэне: Мне. Я запрасіла яшчэ былога міністра. Была падрыхтаваная праграма візіту, але яго знялі. Гэта будзе першы візіт ваеннага міністра, і мы маем намер падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы абароны.
Па словах літоўскага міністра, Літва хоча развіваць вайсковае супрацоўніцтва з Беларуссю. Напрыклад, беларускія вайскоўцы вывучаюць англійскую мову ў літоўскай вайсковай акадэміі.