Мінінфармацыі: 75% беларускай музыкі застануцца ў эфіры

75-працэнтная квота беларускай музыкі ў эфіры радыёстанцый змяншацца не будзе. Супрацоўнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі ў размове з Еўрарадыё абверг паведамленне пра зніжэнне квоты да 50%:
"Я вам так скажу — брахня. На дадзенае пытанне афіцыйна яшчэ няма ніякіх адказаў. Я не ведаю адкуль узятая гэтая інфармацыя. Яна цалкам няпэўная. Я магу сказаць, што пакуль усё працуе без змен".

Нагадаем, раней агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла са спасылкай на ананімную крыніцу ў дзяржаўных органах, што 75 працэнтаў беларускай музыкі могуць замяніць на 50 працэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі