Мінэканомікі адпусціла кошты на кветкі і алкаголь

Міністэрства эканомікі Беларусі ўлучыла кветкі і алкаголь у пералік тавараў з вольным фармаваннем адпускных коштаў. Гэта значыць, што кошты на іх фармуюцца з улікам кан'юнктуры рынку. Гэтае рашэнне закранае як імпартную алкагольную прадукцыю, так і айчынную. Кошты на алкаголь (за выключэннем таго, што прадаецца па фіксаванай цане) будуць вызначацца арганізацыямі- вытворцамі і імпарцёрамі з улікам кан'юнктуры рынку. Аднак яны не павінны быць ніжэй за мінімальныя адпускныя кошты, вызначаныя Мінэканомікі.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі