Міліцыя канфіскуе "Электрычку"

Учора ў Гомелі міліцыя затрымала актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Івана Гамарку. У яго забралі прыкладна 100 асобнікаў газеты “Электрычка”, якую "Гавары праўду" адмыслова выпусьціла для дачнікаў, паведамляе Радыё Свабода.
Міліцыянеры даставілі актывіста ў Савецкі аддзел міліцыі і аб’явілі, што газету яны забіраюць, паколькі яна надрукавана не ў Беларусі, а ў Пензе.Супрацоўнікі збіраюцца праверыць, ці няма ў “Электрычцы” заклікаў да гвалтоўнай змены ўлады і распальвання нацыянальнай варажнечы.

Міліцыянеры завезлі Івана Гамарку дамоў, дзе сканфіскавалі яшчэ 150 асобнікаў газеты.