Міла Ёвавіч паабяцала пяты "Прытулак зла"

Міла Ёвавіч заявіла, што пятая частка "Прыстулку зла" будзе знятая.  Як распавяла актрыса выданню Vulture, "Прытулак зла 4: Жыццё пасля смерці" стала самай прыбытковай карцінай франшызы і першай стужкай серыі, якая ўзначаліла спісы лідараў па касавых зборах. Менавіта гэты факт і стаў асноўнай прычынай упэўненасці ў працягу здымак.

Міла адзначыла, што ў яе мужа Пола Андэрсана, які ўдзельнічаў у стварэнні ўсіх чатырох фільмаў, ужо ёсць вартыя ідэі для пятага. Акрамя гэтага Ёвавіч падкрэсліла, што яны з мужам актыўна перапісваюцца з фанатамі серыі ў Twitter, таму ў новай карціне будуць улічаныя пажаданні шматлікіх прыхільнікаў серыі.

Карціна "Прытулак зла 4" узначаліла амерыканскі пракат, зарабіўшы за мінулыя выходныя 27,7 мільёнаў долараў, а яе сусветныя зборы перавышаюць 73 мільёны долараў. Нагадаем, што паводле сюжэта, гераіня Эліс шукае людзей, якія выжылі пасля эпідэміі зомбі-віруса. У галоўных ролях у фільме заняты Міла Ёвавіч, Элі Лартэр і Вентварт Мілер.

Фота: starsmedia.ign.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі