Мікіта Міхалкоў пашкодзіў сабе твар

Вядомы расійскі рэжысёр Мікіта Міхалкоў пашкодзіў сабе твар на здымках працягу фільма "Стомленыя сонцам", якія праходзяць у Ніжагародскай вобласці Расіі.
Як распавёў журналістам сам Міхалкоў, шнары і ранкі ён атрымаў падчас здымкаў эпізоду баявых дзеянняў. Паводле яго слоў, пры скачку ў акоп ён выпусціў аўтамат, аб які і стукнуўся. "Стомленыя сонцам-2" — гэта дылогія, якая складаецца з двух паўнаметражных фільмаў "Перадстаянне" і "Цытадэль".

Гэта працяг фільма Міхалкова "Стомленыя сонцам", які выйшаў на экраны ў 1994 годзе і заваяваў вышэйшую ўзнагароду галівудскай кінаакадэміі — Оскар — як лепшая замежная карціна.

У другой частцы фільма галоўная гераіня - высахлая дзяўчынка, якая ў першай стужцы губляе бацьку, і жыццё яе сям'і бурыцца назаўжды. Яе ролю выконвае малодшая дачка Міхалкова — Надзея.

У карціне таксама занятыя Яўген Міронаў, Вікторыя Талстаганава і Алег Меньшыкаў.

На экраны ён выйдзе ў маі 2010 году.

Фота: sob.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі