Мікі Рурк стаў галоўным “Чалавекам” года

Рэдакцыя вядомага мужчынскага часопіса GQ вызначыла самых прадстаўнічых мужчын года ў розных абласцях дзейнасці. Абвяшчэнне лаўрэатаў штогадовай прэміі “Людзі года” адбылося ў Лондане.
Галоўным “Чалавекам” 2009-га прызнаны вядомы акцёр Мікі Рурк, герой аднаго з блакбастараў года – “The Wrestler”.

Званне лепшага рэжысёра дасталася Гаю Рычы, а лепшым акцёрам стаў Майкл Шын. Тытул дызайнера года атрымаў Жыль Дыкон, а самым стыльным мужчынам назвалі брытанскага камедыянта Дэвіда Ўільямса.

Музыкантам года стаў рэпер Dizzeе Rascal, а папулярны бойз-бэнд Take That быў названы “Гуртом года”. Яшчэ адзін вядомы музыка – амерыканец Элвіс Кастэла — атрымаў адмысловую прэмію “За выбітныя жыццёвыя дасягненні”.

У адзінай жаночай намінацыі “Жанчына года” перамогу атрымала Лілі Элен. Да яе гэты тытул насілі актрыса Джэніфер Эністан і спявачка Аляксандра Берк, піша @Music.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі