Міхаіл Кавалёў: Беларусь пяройдзе на еўра праз 2 гады
Долар рэзка падае і б’е ўсе рэкорды на міжнародным рынку. Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца ў эканамістаў, ці пагражае падзенне долара беларускай эканоміцы, і высветліла, што прывязка да еўра мае свае небяспекі. У першую чаргу, падаражэе беларускі рубель. Дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў кажа Еўрарадыё, што інфляцыя долара была прадказальнай і не стала нейкім сюрпрызам. Па-першае, долараў па-за межамі ЗША набралося вельмі шмат: па некаторых звестках, каля 20 трыльёнаў. Па-другое, расце попыт на тавары, якія купляюць за долары. Міхаіл Кавалёў упэўнены, калі ўкладчык не хоча згубіць свае грошы, ён павінен адмовіцца ад долара і перайсці да еўра ці расійскага рубля.
Міхаіл Кавалёў: Усе тыя, хто трымае ашчаджэнні ў доларах, незалежна ад таго, дзе долары - у беларускіх банках, замежных банках ці проста ў панчохах, яны відавочна абясцэньваюцца. Асабліва гэта відаць на прыкладзе кошту кватэр, катэджаў, дач. Калі некалькі год просценькая дача каштавала 2 тысячы долараў, то сёння яна каштуе 20 тысяч долараў. Гэта яшчэ адзін доказ доларавай інфляцыі, якая закранае і Беларусь: беларускі рубель прывязаны да долара, таму губляе сваю пакупніцкую здольнасць і беларускі рубель.
Міхаіл Кавалёў упэўнены, што рэзкае падзенне долара будзе працягвацца ў бліжэйшыя гады, і Беларусі прыйдзецца цалкам ад яго адмовіцца і перайсці на еўра. Хаця ўжо сёння ў міжнародных дамовах наша краіна прапісвае ўсе лічбы ў еўра, а заробкі працягвае пераводзіць у долары.
Міхаіл Кавалёў: Проста еўра яшчэ не ўвайшоў так моцна ў нашу свядомасць, але па меры таго, як мы будзем часцей ездзіць у Еўропу, я лічу, што гады праз два асноўнай і стрыжнявой валютай у нашым рэгіёне стане еўра.
Такія аптымістычныя прагнозы дэкана эканамічнага факультэта БДУ не падзяляе эканаміст Яраслаў Раманчук: ён упэўнены, што толькі праз 15 гадоў Беларусь зможа цалкам адмовіцца ад долара і перайсці на еўра, але пакуль нам не трэба спяшацца да занадта дарагога еўра, бо такі пераход мае свае мінусы.
Яраслаў Раманчук: Калі ў нас будзе еўра, тады і беларускі рубель будзе даражэйшы, бо зараз ён прывязаны да долара, і беларускі экспарт будзе таксама даражэйшы. Галоўнае пытанне ў тым, каб у нас канвертацыя бягучай валюты і капітальныя рахункі былі лібералізаваныя, тады ў нас будзе курс, які складаецца ў сусветнай эканоміцы. Калі мы будзем штучна завышаць альбо заніжаць курс, тады людзі, якія атрымліваюць заробкі ў рублях, на сабе адчуюць гэтыя эксперыменты.
Эканаміст Леанід Злотнікаў гаворыць Еўрарадыё, што долар зараз падае разам з беларускім рублём, але такая сітуацыя не павінна нас палохаць, бо яна вельмі выгадна для экспарцёраў. Падзенне долара не скажацца на беларускай эканоміцы негатыўна ў бліжэйшы час, а толькі будзе садзейнічаць пэўнай ажыўленасці ў прамысловасці, але пры павелічэнні тэмпаў інфляцыі.
Леанід Злотнікаў: Адбываецца такая паўзучая дэвальвацыя беларускага рубля да расійскага рубля. Гэта карысна для экспарцёраў: яны атрымліваюць больш прыбыткаў, і гэта садзейнічае нейкаму ажыўленню беларускай прамысловасці, якая працуе на экспарт. З іншага боку, гэта ўплывае на падаражэнне імпарту. Рост цэн на імпарт у беларускіх рублях вядзе да інфляцыі.
Эканаміст Аляксандр Чубрык таксама пацвярджае гэтую думку і гаворыць Еўрарадыё, паколькі беларускі рубель прывязаны да долара, а не да еўра, у апошні час беларускія тавары ў Маскве значна патаннелі ў параўнанні з расійскімі, і гэта выгадна для нашых экспарцёраў. На яго думку, беларусы могуць дазволіць сабе купіць тавары за долары, а вось еўра пакуль яшчэ “кусаецца”.
Эканамісты не вераць ў долар і раяць захоўваць свае грошы ў еўра і расійскіх рублях. Еўрарадыё вырашыла паглядзець, калі б 2 месяцы таму мы паклалі 215.000 у еўра, доларах і беларускіх рублях на рахунак у банк, прыбытак з якой валюты аказаўся больш выгадным. Як высветлілася, тыя, хто перавёў свае грошы ў еўра, атрымаў самы вялікі прыбытак, на другім месцы – беларускі рубель, на трэцім – долар.
Валюта на 20 студзеня 2008 % на 20 сакавіка 2008 даход
Беларускі рубель 215.000 11 238.650 (23.650)
Долар 100$ 7 107$ 7$ (14.622)
Еўра 68EUR 7 73EUR 5EUR (33.177)
P.S Беларускія рублі - уклад “Тэрміновы XXI стагоддзе” пад 11%
Еўра і долары - уклад “Святочны” на 2 месяцы пад 7%
Курсы на 20.01 08 і 20.03.08– Нацбанк