Міцько сыйдзе ў «Лавандос»?

Илля Міцько прэзентаваў сольны праект і правёў кастынг у гурт «Лепрыконсы» сярод зорак беларускай эстрады Сам Міцько кажа, што ў свае 28 ўжо «вырас» з фармату «Лепрыконсаў» і збіраецца пісаць сур'ёзныя лірычныя песні. Гэтым і тлумачыцца з'яўленне сольнага праекту «Love&Doors» (альбо «Лавандос»). У новым вобразе Міцько сябе выдатна адчувае.



«Адзінае – касцюмчык крыху цеснаваты, бо жывот завялікі» - жартуе Ілля.

Галоўны акцэнт у новым праекце Ілля ставіць на песні.

«Мы будзем пісаць песні, а  не акцэнтаваць увагу слухача на нейкім піяры, інфармацыйныя падставы і г.д. Акцэнт на песні. І гэта галоўнае, што я хацеў бы з «Love&Doors».



Ілля прызнаўся, што больш не хоча здымацца для глянцаў і тв-праграмаў:

«Калі ў «Лепрыконсаў» быў кантракт са студыяй «Саюз», мы шмат ездзілі па здымках і перадачах і гублялі вельмі шмат часу на тое, каб стаць вядомымі. Зараз я зразумеў, што хачу жыць у Беларусі. І чаго ў мяне не адабраць – гэта маіх песень Я не такі чалавек! Шчыра! Мне хочацца, каб мяне проста шанавалі за песні».



Далей наша размова прымае крыху вершаваную форму:
«Калі песні харашы – яны блізка да душы! І тады ўсё цудоўна, ніякіх пытанняў не ўзнікае» - смяецца Ілля.



У вечар прэзентацыі зала клуба «Next» поўнілася зоркамі эстрады, вядучымі і журналістамі.
«Такой колькасці шыкоўных дзяўчат на квадратны метр Мінск не бачыў ужо даўно!» -  «разаграваў» крыху напружаную атмасферай мерапрыемства публіку вядучы. - «Змяніце свецкія твары на звычайныя! Станавіцеся людзьмі!»





Тым часам Ілля прымаў падарункі і віншаванні. Сярод самых незвычайных з іх – самурайскія мячы, якія падараваў Міцько рэзідэнт  Comedy Club Мікалай Драчынскі.




Імяніннік у сваю чаргу не пашкадаваў для сваіх гасцей і сяброў ні алкаголю, ні закусак. Увесь вечар сталы «ламіліся» ад страваў.



Доўгачаканая прэзентацыя «Love&Doors» складалася з шасці песень. Ні адзін музыкант з «Лепрыконсаў» не прыняў удзел у запісу. У склад новага праекту ўвайшлі добравядомыя музыканты – Антон Арлоў (бубны), Зміцер Дзямідаў (гітара), Аляксей Зайцаў (бас-гітара), Яўген Чалышаў (бэк-вакал), Арцём Краснабаеў (клавішныя). Бэк-вакалістка Крысціна, якая праспявала з Іллёй усе 6 песень праекта, у гурце з'явілася літаральна за тыдзень да імпрэзы.
Ілля Міцько: «Крысціна пакуль для нас такая «чорная лашадка» - мы не ведаем, хто і што яна. Але сёння яна праявіла сябе вельмі класна».



Сама Крысціна такому нечаканаму з'яўленню на вялікай сцэне вельмі радая:

«Антон Арлоў – бубнач у маім гурце «Good buy». Ён даўно знаёмы з Іллёй, і калі таму спатрэбілася бэк-вакалістка, Антон запрасіў на «спробы» мяне. З першай жа рэпетыцыі мы сталі працаваць разам, і Ілля прапанаваў запісаць некалькі песень дуэтам. Немагчыма зараз перадаць маіх адчуванняў – я вельмі чакала гэтага дня!».
Да таго ж Крысціна распавяла Еўрарадыё, што і сама піша тэксты песень і спадзяецца, што ў будучыні «Love&Doors» праспявае кампазіцыі яе аўтарства.

Другую частку прэзентацыі працягнуў канцэрт гурта «Лепрыконсы». У «тэндэры» на  месца новага вакаліста паўдзельнічалі гурт «Тяни-Толкай», Аляксей Хлястоў і Ларыса Грыбалёва,  «Топлесс»  і «Дразды», «Дядя Ваня».





Бадай, самым нечаканым з «прэтэндэнтаў» з'явіўся дуэт Зміцера Врангеля і доктара Сайкова з песняй «Дзед Барадзед». У якасці падарунка свайму даўнішняму сябру Сайкоў прынёс.... пяцілітровую бутэльку віскі!



«Што вы, які віскі?! Гэта Ілля думае, што там віскі, а я прывёз яму свежага малака з вёскі..Гэта прыкол такі!» - апраўдваецца  Сайкоў.

Зміцер Сайкоў распавёў, што не мог не адгукнуцца на просьбу Міцько паўдзельнічаць у  імпрэзе.

«Гэты досьвед для мяне быў цікавым ! Але ж бачыце, мне не ўключылі мікрафон своечасова! Кругом зайзрасць!» (смяецца)

Калі б конкурс быў сапраўдным – першае месца адназначна належала б Аляксандру Саладуху. «Девчонки полюбили не меня» у яго выкананні была вартай таго, каб гэта пачуць!




«Я вельмі люблю гурт «Лепрыконсы» і Іллю. Мне падабаецца як ён «заводзіць» залы, стадыёны. Гэта здорава, што ён эксперыментуе, але мне больш падабаецца яго творчасць у складзе «Лепрыконсаў». Выканаць песню «Девчонки полюбили не меня» мне прапанаваў прадзюсар гэтага праекту Макс Алейнікаў. Мне вельмі падабаецца гэтая песня і я лічу, што яна мне вельмі падыйшла».




Шчыра скажу: асабіста мне новы праект Іллі Міцько  «Love&Doors» пакуль не зразумелы. Цікавая танцавальная музыка, так бы мовіць дыска-фанк, але чамусьці не чапляе… У «Love&Doors» Ілля, як вакаліст, нібыта згубіўся. Ці то мы яшчэ не прывыклі да яго лірычнага героя? Пасля 4-х гадзіннага мерапрыемства ў галаве засталася толькі адна мелодыя – прэтэндуючая  на «хіт» песня «Чудо».





Выхад дэбютнага альбому «Love&Doors» запланаваны на восень. Пакуль жа госці атрымалі ў падарунак максі-сінгл «Моя любовь» і шчасліва направіліся працягваць святкаванне у клуб «Чыкага», дзе, са словаў Міцько, пачыналася «афтерпаті» пад назвай «Адарві і выкінь».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі