Міцько рыхтуе адразу тры альбомы

Пасля святкавання свайго 10-годдзя гурт "Лепрыконсы" збіраецца пачаць новы творчы этап. А лідар каманды Ілля Міцько рыхтуе дэбютную пласцінку для сольнага праекта "Лавандос".

Ужо тры гады гурт "Лепрыконсы" працуе над новым альбомам.

Ілля Міцько: "Мы зараз працуем над новай пласцінкай "Лепрыконсаў". Доўгайграючы альбом, мы яго пішам ужо, мабыць, гады тры. Так, па песеньцы. Ды і куды нам спяшацца? А па-другое, працуем над дэбютным альбомам для майго сольнага праекта "Лавандос", які я планую прэзентаваць восенню".

Як патлумачыў Ілля Міцько новы альбом будзе складацца з двух дыскаў.

Ілля Міцько: "На першым дыску ўсе песні будуць запісаныя ў лайф-гучанні. А для другога дыска нам піша аранжыроўкі Андрэй Сланчынскі, якога нам пашчасціла "выцыганіць" з Масквы".

З праектам "Лавандос" Ілля марыць рэалізаваць сябе ў тых музычных накірунках, якія немагчыма "упісаць" у творчасць "Лепрыконсаў".

Ілля Міцько: "Творчасць гурта "Лепрыконсы" – гэта, вядома, класна: агра-трэш такі, як на яго не паглядзі.Калі мы пачнём граць з "Лепрыкосамі" фанк, або арт-рок – каму гэта будзе патрэбна? Мне, перш за ўсё, самому не патрэбна. Таму "Лепрыконсы""Лепрыконсамі", а "Лавандос""Лавандосам".

Да таго ж, ужо ўвосень Ілля Міцько абяцае здзівіць забойным відэакліпам з "Лепрыконсамі", а таксама зладзіць вялікую прэзентацыю дэбютнага альбома "Лавандос".

Неўзабаве на Еўрарадыё вялікае інтэрв’ю з Іллём Міцько.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі