Metallica запіша альбом падчас гастроляў

Metallica, якая да канца гэтага года будзе знаходзіцца ў туры ў падтрымку альбома “Death Magnetic”, рыхтуе новыя песні, не адрываючыся ад гастроляў.  Паводле патрабавання музыкаў, на кожнай пляцоўцы для калектыву абсталёўваецца так званая tuning room, дзе выстаўлены поўны набор інструментаў. У гэтай грымёрцы Metallica разаграваецца перад канцэртам, а таксама рэпетуе новыя песні.

Па словах вакаліста гурта Джэймса Хэтфілда, у калектыву ўжо набралася дастаткова матэрыялу для новай пласцінкі. Запісацца каманда зможа паміж канцэртамі, бо расклад выступаў прадугледжвае два тыдні адпачынку пасля двух тыдняў працы на сцэне.

Не выключана, што пасля канчатка “Death Magnetic Tour” Metallica адразу ж рушыць у тур у падтрымку ўжо наступнага альбома.

Фота: zmemusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі