Metallica: альбом па таўшчыні кашалька

Новы альбом Metallica «Death Magnetic» будзе выпушчаны ў некалькіх розных фарматах, каб задаволіць запатрабаванні фанаў з рознай ступенню таўшчыні кашалька. Прадугледжаны рэліз альбома ў лічбавым фармаце, на CD і ў выглядзе эксклюзіўнага «калекцыйнага» выдання.

Найпрасцейшы варыянт для тых прыхільнікаў квартэта, хто эканоміць кожную капейку – сцягнуць трэкі ў інтэрнэце разам з вокладкай для альбома, падборкай з 250 фотаздымкаў і відэазапісам студыйных сесій альбома. Таксама юзеры, якія абяруць гэты фармат, атрымаюць магчымасць у будучыні займець канцэртны запіс з аднаго з летніх канцэртаў гурта. Каштаваць усё гэтае задавальненне будзе 24,95 долараў.

Меламаны, фінансава больш забяспечаныя, змогуць набыць двухдыскавую CD-версію «Death Magnetic» з бонус-альбомам, фірмовай футболкай, постэрам і сцягам Metallica плюс USB-прыладай з лагатыпам гурта.

Калекцыянерам жа будзе прапанаваны бокс-сэт, які складаецца з CD і наборам з пяці вінілавых пласцінак з рознымі версіямі альбомных песень. Кошт гэтага бокс-сэта, забяспечанага сувенірнай літаграфіяй, складзе 125 долараў.

Нагадаем, што «Death Magnetic» - дзявяты студыйны альбом Metallica – пабачыць свет 17 верасня гэтага года. Ён стане першай працай калектыву, запісанай пры ўдзеле новага басіста Роберта Трухілья, які далучыўся да гурта пасля запісу альбома 2003 года «St. Anger».

Фота: www.celebritypro.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі