Мэрылін Мэнсан сыграў маладога меламана ў камедыі “Wrong Cops”

Мэрылін Мэнсан зняўся ў новым фільме Месье Уазо — вядомага французскага прадзюсара-электроншчыка, які з нядаўніх часоў спрабуе свае сілы ў кіно.

Цяпер Квенцін Дзюп’е (сапраўднае імя музыкі і рэжысёра) заканчвае працу над камедыяй “Wrong Cops”. Мэнсан у ёй грае маладога меламана, якога спрабуе падчапіць паліцэйскі-вычварэнец. Пры гэтым, у кадры Мэнсан з’яўляецца ў сваім натуральным выглядзе, то бок, без макіяжу.

Папярэдні прагляд “Wrong Cops” адбыўся на Канскім кінафестывалі. А цяпер Дзюп’е рыхтуе фінальную версію карціны.

Месье Уазо дэбютаваў у кіно ў 2010 годзе ў камедыяй жахаў “Rubber” пра шыну-забойцу. Праз год ён працягнуў свае эксперыменты ў эксцэнтрычнай камедыі “Wrong”.

У трэйлеры да “Wrong Cops” можна ўбачыць “маладога Мэнсана-меламана”, а  таксама пачуць саўндтрэк, які складаецца з опусаў Уазо. Шок-рокер таксама спрычыніўся да музыкі стужкі, напісаўшы для яе трэк “Strong”.

Фота: recorder.blog.hu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі