Мэрлін Мэнсан: “На жаль, я выжыву”

Вялікі і жудасны Мэрылін Мэнсан захварэў на свіны грып. Музыка паведаміў пра гэта на мінулым тыдні з дапамогай свайго блога з ўласцівым яму чорным гумарам, піша @Music.

Мэнсан заявіў, што грып у яго выявіў сапраўдны доктар, а не які-небудзь шарлатан. Акрамя таго рокер заўважыў, што, як аказалася, для таго каб заразіцца свіным грыпам не абавязкова спаць са свіннёй. І рэзюмаваў: “На жаль, я выжыву”.

Пакуль невядома, ці адаб’ецца хвароба музыкі на яго гастрольным туры ў падтрымку новага альбома “The High End Of Low”. Паводле раскладу, да канца верасня Мэрылін Мэнсан павінен адыграць тры канцэрты ў Паўночнай Амерыцы, пасля чаго стартуюць еўрапейскія гастролі выканаўцы.

Фота: combblog.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі