Мэл Гібсан не верыць у выпадковасць смерці Хіта Лэджэра

Смерць аўстралійскага акцёра Хіта Лэджэра  не была выпадковым збегам акалічнасцяў. Такую заяву зрабіў у праграме "Jimmy Kimmel Live!" Мэл Гібсан, паведамляе рэсурс WorstPreviews.  Ён таксама выказаў шкадаванне, што не звязаўся з Лэджэрам  раней, каб паспрабаваць выратаваць яго ад дэпрэсіі, як ён гэта зрабіў з Брытні Спірс. "Я не ведаю, што дакладна адбывалася з ім, але я не веру ў выпадковасць яго смерці", - сказаў Гібсан.

Паводле яго словаў, праблема маладых зорак шоў-бізнэсу кшталту Брытні Спірс часам проста ў тым, што іх ніхто не падтрымлівае. "Яна ўсяго толькі дзіця, якому прыйшлося перанесці цяжкі ўдар. Такіх у індустрыі нямала. Я проста падумаў тады: "А хто-небудзь спрабаваў дапамагчы ёй?". Потым я проста патэлефанаваў, і зараз у яе ўсё ў парадку".

Нагадаем, што Гібсан і Лэджэр гралі разам у фільме Роланда Эмэрыха "Патрыёт". Хіт Лэджэр, які памёр у студзені 2008 года ад перадазавання лекавых прэпаратаў, быў пасмяротна ўганараваны  прэміяй "Оскар" за ролю Джокера ў карціне "Цёмны рыцар".


Фота — "Лента.ру"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі