Медыкі: Грып можа атакаваць беларусаў у канцы студзеня (відэа)

Пра гэта заявіла намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.



Карабан: "Захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нас ніжэй, чым у эпідэмічным перыядзе мінулага года, больш чым на 20%, і ніжэй захворвання нават пазамінулага года. Пад'ём захворвання чакаецца ў характэрныя тэрміны — у канцы студзеня — пачатку лютага. Спадзяемся, што дзякуючы актыўнай вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу, узровень захворвання будзе вельмі нізкім".



Адзначым, што супраць грыпу ўжо прышчэплена больш за каля 37% насельніцтва Беларусі.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі